У Менску пачалі будаваць будынак амбасады Польшчы
На Старавіленскім тракце стартавала будаўніцтва будынка для пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
На пляцоўцы, выдзеленай пад аб’ект, заўважаная будаўнічая тэхніка: бульдозер капае катлаван, самазвалы вывозяць грунт, усталяваны працоўныя бытоўкі.
Дыппрадстаўніцтва размесціцца непадалёк ад Камсамольскага возера. Раней уздоўж Старавіленскага тракта непадалёк ад Палаца дзяцей і моладзі ўзведзены пасольства Ірана і Азербайджана. Яшчэ два ўчасткі паміж імі былі зарэзерваваныя пад такія ж аб’екты для Польшчы і Малдовы. І вось на адным з іх пачалося будаўніцтва.
Як значыцца ў пашпарце аб’екта, тэрмін заканчэння работ — красавік 2023-го.