Паліну Шарэнду-Панасюк прызналі палітзняволенай
9 чэрвеня 2021 года грамадская актывістка з г. Берасця Паліна Шарэнда-Панасюк была асуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулаў 364, 368, 369 Крымінальнага кодэкса за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і іх абраза, а таксама за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе spring96.org.
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі лічаць пераслед і пазбаўленне волі Паліны Шарэнды-Панасюк па арт. 368 і 369 КК палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання.