Алесь Астроўскі: Кожная вакцына павінна быць дакладна праверана
У Беларусі ў паліклініках прапануецца два віды вакцын супраць COVID-19, адна расейская „Спутнік V”, другая гуіманітарнай пастаўкай кітайская вакцына SARS-Cov-2 vaccine, (Vero cell).
Вакцыны распрацоўваюцца гадамі і дзесяцігоддзямі. Таму, чым з’яўляюцца прапанаваныя свету „вакцыны” ад COVID-19? Кажа прафесар, доктар медычных навук Алесь Астроўскі:
Алесь Астроўскі: На дадзены час, гэтае пытанне стала найбольш актуальным. Гэта, з аднаго боку, адзін з важных сродкаў спынення эпідэміі, ці барацьбы з эпідэміяй: вакцынацыя. Ну а з другога боку, калі глядзець з пазіцыі чалавека і яго асабістых інтарэсаў: канкрэтнага чалавека, то гэта – дадатковы від адмысловай, прафілактычнай меры, для таго, каб запабегчы цяжкіх наступстваў, ад магчымага захворвання. Але тут узнікае дзіўная справа. Яна заключаецца ў тым, што звычайна, вакцыны распрацоўваюцца гадамі, гадамі, калі не дзесяцігоддзямі. Таму, што кожная вакцына, павінна быць дакладна праверана, не толькі ў плане эфектыўнасці: як яна забяспечвае магчымасці заражэння рэальным паразітам, ці то бактэрыяй, вірусам. А якія там наступствы яшчэ могуць быць? Бо мы ўводзім у арганізм, нейкі чужародны біялагічны матэрыял (бывае мёртвы гэты матэрыял, ужо забіты тым, ці іншым чынам, а бывае, што і жывая вакцына), і трэба паглядзець: а як гэта скажацца на яго (чалавечым) здароўі? І ў ідэале трэба паглядзець не праз паў гады, ці праз год, а праз 2-5 гадоў, а лепш за ўсё – дваццаць гадоў!!!
І вось, лічыцца сапраўднай вакцынай, гэта тыя, ад якіх атрыманы, надзейныя сведчанні таго, што не будзе аддаленых негатыўных наступстваў ад такой вакцынацыі. Калі браць вось гэты, класічны крытэрый, што мы называем вакцынай, то па сутнасці, то што цяпер у сродках масавай інфармацыі прапагандуецца як, антыкавідныя вакцыны – такімі не з’яўляюцца. Гэта эксперыментальныя прафілактычныя сродкі. І ў ідэале, так бы іх і называць трэба. І ў ідэале трэба стварыць сітуацыю, каб праводзіць у шырокім плане гэтыя доследы, з атрыманнем аб’ектыўных вынікаў. Ну, а як бачыце, нашы слухачы, адбываецца ізноў, усё явачным парадкам.
Нам фактычна накідваюць, у шорсткай форме прапагандуюць, ледзь не абавязкова – вакцынацыю. Больш за тое, наўмысна, мы назіраем, калі ставіцца ўмова, што ты можаш прыехаць у нейкую краіну, на адпачынак, у нейкую паўднёвую краіну: абавязаны быць вакцынаваны. У цябе павінен быць дакумент, які гэта пацвярджае, інакш – адпачынак сапсуюць, і ў іншую краіну не пусцяць.
РР: І пэўны час ты мусіш знаходзіцца ў адным месцы, чакаючы выніку тэсту. Не з’язджаючы, не адведваючы гэтай краіны.
Алесь Астроўскі: Двухтыднёвы каранцін на абмежаванай нейкай тэрыторыі. І гэта форма ўжо гвалтоўнага прымусу людзей вакцынавацца. У сувязі з гэтым два аспекты. Мы не маем вакцын. Мы маем эксперыментальны прафілактычны сродак. І мы маем прымус, з боку ўладаў, людзей вакцынавацца.
Вакцынаў шмат. Звестак, пра іх бяспеку на аддаленую перспектыву – няма. Больш за тое, некаторыя новыя тэхналогіі атрымання вакцын, выклікаюць пытанні, у плане гэтай бяспекі. Пытанні гэтыя, чыста тэарэтычныя, пакуль. Але яны маюць пад сабою пэўны грунт навуковы. І вось высвятляецца, калі ўзяць гэтыя вакцыны (іх каля дзясятка), якія цяпер актыўна ўжываюцца для вакцынацыі людзей, то я бы, чыста тэарэтычна, у адпаведнасці з маёй медычнай адукацыяй, падзяліў іх на тры групы.
Найбольш небяспечная, у плане аддаленых наступстваў, магчымых, гэта самыя новыя вакцыны, якія, чамусьці найбольш прапагандуюцца. Гэтыя вакцыны звязаны з новым варыянтам стварэння вакцын, калі бярэцца ДНК адэнавіруса (заўвага РР – гэта неразвітыя сярэдняга памеру вірусы пазванковых стварэнняў, пазбаўленых ліпапратэінавай абалонкі – часта выклікаюць рэспіраторныя захворванні) чалавека, ці малпы: у розных фірмах – розныя. Якія выкарыстоўваюцца ў выглядзе вектара, і гэта ДНК мае здольнасць пранікаць у каморкі чалавека. І да гэтай ДНК далучаецца, ужо ДНК віруса нашага, SARS-Cov-2, таго фрагмента, які ўтрымлівае адзін з ключавых бялкоў, які знаходзіцца на паверхні віруса і выступае ў якасці аднаго з ключавых антыгенаў віруса. І тады, вось гэтая камбінаваная малекула, уводзіцца ў арганізм. Яна трапляе ў каморкі арганізма. І потым, каморка, пачынае вытвараць чужародны бялок вірусны, і такім чынам, гэты бялок з’яўляецца ў арганізме і супраць яго пачынаецца рэакцыя.
Ну з аднаго боку, а як жа так: чужародны бялок з’явіўся ў арганізме чалавека, і на яго зьяўленьне павінна адклікнуцца імунная сістэма, і адрэагаваць на гэтую каморку, і на прадукцыю гэтага бялка чужароднага. Вядома, што некаторыя блізкія ад адэнавіруса вірусы з’яўляюцца канцэрагеннымі. У аддаленай перспектыве, яны, пранікаючы ў каморкі арганізма – стымулююць праліферацыю (РР – разрастанне клетак (каморак) „дзяленне на дзве з адной). Гэта з’яўляецца адным з чыннікаў, які спрыяе развіццю злаякасных пухлін. Якія тут наступствы. І вось высвятляецца, што хутчэй такія вакцыны, (чыста тэарэтычна я кажу, таму, што дадзеных няма, а навязваюцца явачным парадкам) могуць быць больш небяспечнымі. Назавём іх. Гэта „Спутнік V”, які выпрацоўвае цэнтр імя Мікалая Гамалеі. Вакцынацыя прапануецца два разы, з інтэрвалам 31 дзень (у Беларусі – 21 день). І вакцына AstraZeneka сумесна зробленая брытанскай і шведскай фірмай. Вось яны на грунце гэтай, адэнавіруснай.
Ёсць яшчэ „Sputnik lite” – гэта фактычна той жа „Спутнік V”, толькі там выкарыстоўваецца аднаразовая ін’екцыя з мэтай вакцынацыі…
Чыста тэарэтычна, што рабіць людзям? Тыя, каму ўжо за 60 – хутчэй за ўсё можна і варта. Тым каму да сарака – хутчэй за ўсё, не варта. Таму што і ў лёгкай форме, і наступствы – навошта. Людзі ў інтэрвале ад 40 да 60 – хутчэй за ўсё 50Х50, у залежнасці ад сітуацыі.
Другая група вакцын, гэта вакцыны фірмы Pfizer фірмы BioNtech – нямецкая фірма, і вакцына Moderna – паўночна-амерыканская фірма Мадэрна. Яны ўжо бяруць РНК віруса. Гэта РНК з тым жа самым механізмам, але ўключаецца ў ліпасому ( РР – мікраскапічная бурбалка з вадкім зместам аточана адной альбо большай колькасцю двухслаёвых мембран) Ліпасома заносіць у каморку, і ўжо яна сінтэзуе РНК. ДНК каморкі не закранаецца. І ў сувязі з гэтым, Pfizer і Moderna – чыста тэарэтычна – выглядаюць, значна больш бяспечнымі.
Зрэшты, класічныя вакцыны, гэта тыя вакцыны, калі бярэцца альбо вірусны бялок, альбо цэльная вірусная часцінка. Потым яна так забіваецца надзейна, каб не мяняць сваю антыгенную структуру. І ўводзяцца менавіта забітыя вірусныя часцінкі (каронавірусныя). Дык вось першы варыянт, вакцына „ЭпіВакКарона” – пептыдная – рэкамбінантная, вытвараецца тым жа самым расейскім цэнтрам „Вектар”. Яе недахоп заключаецца толькі ў тым, што там выкарыстоўваецца толькі адзін пептыд, толькі адзін бялок, які знаходзіцца на паверхні віруса. І калі ў выніку мутацыі змогуць утварацца іншыя штамы віруса, якія мяняюць будову гэтага бялка, можа аказацца, што гэта вакцына перастане быць эфектыўнай. Але яна, паколькі выкарыстоўвае бялок, у якасці антыгену, а не складаныя біятэхналагічныя механізмы, то яна выглядае, чыста тэарэтычна, найбольш бяспечнай, але мала эфектыўнай.
На першым месцы, чыста тэарэтычна, па каштоўнасці, выглядае вакцына „КовіВак”, якую вырабляе цэнтр Чумакова. Вось гэта і ёсць цэльнаверыёнтная, ініктываваная вакцына. І яна ўтрымлівае антыгены, якія знаходзяцца і на паверхні, і ўнутры гэтага віруса. І дае магчымасць атрымаць найбольш паўнавартасны імунітэт. І больш за тое, чыста тэарэтычна, можна пралічыць, калі будуць мутацыі па тых антыгенах, якія вызначаюць, напрыклад, павярхоўныя бялкі, і ўзнікнуць новыя штамы віруса, то гэтая вакцына будзе працягваць дзейнічаць, таму што па іншых антыгенах гэтага віруса ўсё адно, прысутнічае імунітэт.
Дарэчы, хаця гэта вірусы, але ўсе кажуць пра антыцелы. А пры вірусах, трэба звяртаць на Т-каморкавы імунітэт увагу. …
І другая, такая ж вакцына – кітайская. У яе доўгая назва SARS-Cov-2 vaccine, (Vero cell). Фармацэўтычнай групы Сінофарм. Яна таксама, цэльна вірыёнтная, інактываваная, і чыста тэарэтычна, можа быць больш бяспечнай, (заўвага РР – Дарэчы, ёю прышчапіўся прэзідэнт Турцыі Эрдаган) і вельмі верагодна, што найбольш эфектыўнай. „
РР: Яе зараз прызнала Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
Алесь Астроўскі: І слава Богу. Штосьці ва ўсім гэтым вэрхале вакол пандэміі, будзе і кепскае, і добрае, і так намешана. І я кажу, адзінае выйсце, гэта збіраць спецыялістаў, вылучаць ім адкрыты эфір. Выстаўляць на YOUTUBE адкрытую канферэнцыю. І вось хай яны між намі публічна спрачаюцца, і выстаўляюць аргументы. А мы будзем слухаць. А не прапаганду, а не гвалтоўнае накіданне людзям пэўных паводзін, якія, фактычна, могуць абярнуцца ім на зло.
РР: Прынамсі вы даяце людзям глебу для абдумвання.
Алесь Астроўскі: Канешне, канешне. Камусьці падумаць, камусьці зрабіць.
Найбольш удалымі вакцынамі, на думку прафесара Астроўскага, з’яўляецца вакцына „КовіВак”, якую вырабляе цэнтр Чумакова. Вось гэта і ёсць цэльна вірыёнтная, інактываваная вакцына. І яна ўтрымлівае антыгены, якія знаходзяцца і на паверхні, і ўнутры гэтага віруса. І дае магчымасць атрымаць найбольш паўнавартасны імунітэт. І другая, такая ж вакцына – кітайская, якая прапануецца беларусам. У яе доўгая назва SARS-Cov-2 vaccine, (Vero cell). Фармацэўтычнай групы Сінофарм. Чыста тэарэтычна, можа быць больш бяспечнай, (заўвага РР – Дарэчы, ёю прышчапіўся прэзідэнт Турцыі Эрдаган) і вельмі верагодна, што найбольш эфектыўнай. ”
Беларускае Радыё Рацыя