Розныя погляды на 17 верасня 1939 і на яго наступствы
7 чэрвеня 2021 года ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі з’вілася новае свята — «Дзень народнага адзінства». Адзначацца яно будзе 17 верасня, у гадавіну паходу Чырвонай Арміі на захад у 1939 годзе.
Рашэнне кіраўніка краіны ўжо выклікала крытыку як у суседняй Польшчы, так і сярод мясцовых экспертаў. Што праўда ёсць і частка адмыслоўцаў, якія лічаць падзеі 80-гадовай даўніны станоўчымі для беларусаў.
Падрабязней кажа гісторык Антось Дацкевіч:
– У Расеі ёсць Дзень народнага адзінства, і тут такі мясцовы аналаг уводзіцца. Што да падзеі 1939 года, то гэта вельмі важны момант у гісторыі беларускага народа. Была сур’ёзная рызыка, што гэтая тэрыторыя можа быць страчаная. Мы апынуліся ў такіх гістарычных абставінах, па волі лёсу гэтая тэрыторыя стала часткай Беларусі, а затым засталася і ў складзе суверэннай краіны.
РР: Але ж палякі страцілі дзяржаву.
– Потым аднавілі, і ў выніку Другой сусветнай вайны Польская дзяржава перавышала іх этнічныя граніцы.
Паводле інфармацыі на партале president.gov.by, адноўленае ў 1939 годзе адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Другой сусветнай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Беларускае Радыё Рацыя