Песня, што яднае па-над межамі і бар’ерамі



Свой унёсак у барацьбу за вольную Беларусь беларусы Варшавы, што стала жывуць тут, зрабілі праз стварэнне хору мясцовых беларусаў. За няпоўны год развучана шмат беларускіх песень і абрадаў.  

Яны ладзяць канцэрты і ў тым ліку для беларускіх акцый. Культура і песня павінны яднаць па-над межамі і бар’ерамі, кажа адна з арганізатараў хору Вольга Гардзейчык:

– Прыйшоў момант  на Беларусі, калі мы проста не змаглі маўчаць і стыхійна сабраліся. Культура і песня – гэта тое, што павінна яднаць па-над усялякімі межамі і бар’ерамі.

Удзельніца хору:

– Я са сваімі роднымі не бачылася ўжо больш за год.  Я вельмі моцна сумую, і мне вельмі моцна дапамагае, калі я прыходжу ў хор.

Паводле ўдзельнікаў хору,  штосуботу на рэпетыцыі яны ходзяць з задавальненнем. Песня збліжае і ўзмацняе нацыянальны дух. Удзельнікі хору рады будуць новым людзям, якія любяць спяваць па-беларуску.

Беларускае Радыё Рацыя