Андрэева і Чульцова сталі пераможцамі міжнароднай прэміі «Courage in Journalism Awards»



Прэмію «Courage in Journalism Awards» прысуджаюць адважным журналісткам, якія дэманструюць адданасць свабодзе прэсы і сумленнай журналістыцы.

Журналісткі «Белсату» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева, асуджаныя да двух гадоў зняволення, сталіся лаўрэаткамі міжнароднай прэміі за адвагу ў журналістыцы — «Courage in Journalism Awards».

«Courage in Journalism Awards» — гэта прэстыжная міжнародная журналісцкая прэмія, заснаваная Міжнародным фондам жанчын, якія працуюць у СМІ (International Women’s Media Foundation/IWMF).

Прэмію прысуджаюць адважным журналісткам, якія рызыкуюць сабою, выконваючы прафесійныя абавязкі, дэманструюць адданасць свабодзе прэсы і сумленнай журналістыцы.

Разам з Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай лаўрэаткамі сталіся: Паоля Угас з Перу, рэдакцыя выдання «Khabar Lahariya» з Індыі ды Ванэса Шарлат з ЗША.

novychas.by