Ці слухаюць людзі радыё?
Амаль 20 гадоў таму, 21 ліпеня 1995 года, распачало вяшчанне першае незалежнае беларускае радыё 101.2. Кіраўніком радыё была Жанна Літвіна, цяпер старшыня грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, а каманда складалася з творчых і прафесійных журналістаў. Незалежнае радыё 101.2 існавала нядоўга, было зачынена 31 жніўня 1996 году.
А ці слухаюць радыё людзі і ці ведаюць якія-небудзь незалежныя радыёстанцыі – запыталіся мы ў мінакоў Глыбокага.
– Раней слухаў Радыё Рацыя, яшчэ на кароткіх хвалях, тады ў мяне яшчэ не было інтэрнету, таму даводзілася яшчэ на савецкім прыёмніку слухаць Свабоду, Радыё Рацыю .
– Радыё Рацыя слухаў, старонку ў інтэрнеце глядзеў.
– Абавязова, люблю радыё слухаць – навіны, парады можна пачуць і музыку.
– Па Віцебску – адны песні, часам надакучваюць. Трэба, каб было больш праграмаў жывых, цікавых. Еўрарадыё ведаю – нават сёння трошачку слухала.
– Абураныя тым, што ў нас знялі радыё кропку народ адсунулі ў каменны век. У горадзе – яшчэ больш менш, а на вёсцы?
– Толькі тэлевізар глядзіцм, і больш – нічога.
Па словах людзей, тыя, хто слухаў радыё, яго і будуць слухаць надалей, нягледзячы на развіццё тэлебачання. Але гэта ўжо стала недаступным для пажылых жыхароў шматлікіх вёсак, дзе адключылі правадное радыё, а камп’ютара з інтэрнэтам у іх няма.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя Глыбокае