Вакцынацыя супраць COVID-19: у першую чаргу пенсіянеры
Медыкі адзначаюць, што па-ранейшаму самая актыўная катэгорыя грамадзян, якія імкнуцца атрымаць супраць кавідную прышчэпку – гэта пенсіянеры. Але з надыходам летняга перыяду назіраецца зніжэнне попыту на вакцынацыю сярод людзей узросту “60+”. Усё з-за таго, што многія выязджаюць на лецішчы, – канстатуюць лекары.
Наш карэспандэнт у Пінску наведаў адну з гарадскіх паліклінік, дзе невялікая чарга грамадзян пенсіянераў чакала на прышчэпку:
– Каб сябе абараніць. А таксама родных, блізкіх і знаёмых. Мы звярнуліся да нашага лекара-тэрапеўта, яна нам напісала адпаведныя паперы. Мы пайшлі, здалі на антыцелы. І зараз я тут.
– А ў мяне дзесяць месяцаў таму памёр кум з ускладненнем ад каронавірусу. У мяне сям’я, чацвёра ўнукаў. Каб абараніць сваю сям’ю.
– Хоць узрост ужо значны, але хочацца яшчэ пажыць. Хочацца паглядзець на ўнукаў, хочацца паглядзець на праўнукаў.
Па рэкамендацыях медыкаў, менавіта грамадзяне пенсійнага ўзросту і людзі з хранічнымі захворваннямі ў першую чаргу павінны прайсці вакцынацыю, бо яны вельмі цяжка пераносяць COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя