У Дзярждуму РФ унеслі законапраект аб рэпатрыяцыі
У Дзяржаўную Думу Расеі будзе ўнесены на разгляд законапраект аб рэпатрыяцыі, паводле якога грамадзяне Беларусі і Украіны змогуць свабодна атрымліваць расейскае грамадзянства. Пры гэтым у законапраекце адзначаецца, што адмаўляцца ад ранейшага грамадзянства не патрабуецца, а таксама не абавязкова мець сваякоў, якія раней пражывалі на тэрыторыі Расеі.
Аўтары ініцыятывы заяўляюць, што хочуць захаваць “агульнарасейскую культурную ідэнтычнасць”, а таксама “прадухіліць асіміляцыю, перш за ўсё ў дзяржавах, законы і практыка якіх ствараюць праблемы для задавальнення нацыянальных правоў і інтарэсаў расейскіх суайчыннікаў”. Законапраект рыхтавала група супрацоўнікаў інстытута краін СНД.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: depositphotos.com