Анонс перадачы “З Падляшша родам”: вёска Плёскі 



У чарговай сустрэчы з серыі “З Падляшша родам” Валя Лаеўская запрашае ў Плёскі, што ў гміне Бельск-Падляшскі.

У Плёсках самы стары будынак – гэта царква 18 стагоддзя, адрамантаваная стараннем  мясцовага настаяцеля айца Андрэя Неліпінскага і мясцовых жыхароў. Другі старадаўні будынак – гэта школа, пабудаваная яшчэ ў самым пачатку 20 стагоддзя, будынак захаваўся і пасля Першай, і пасля Другой сусветных войнаў, якія прайшлі праз Падляшша. У гэтай школе здабывалі веды пакаленні ўраджэнцаў Плёскаў. Сёння будынак  школы ў поўным заняпадзе, зруйнаваны асабліва ў сярэдзіне. Ці можна яшчэ выратаваць будынак школы, наколькі жыхары зацікаўлены ў гэтым і ці могуць у гэтай справе разлічваць на дапамогу ўладаў гміны?

Гаварылі: настаяцель царквы ў Плёсках айцец Андрэй Неліпінскі, актывісты з таварыства “Нашы Плёскі”  Яўген Балло, Яўген Мушыц, Андрэй Кжывец і мінакі вёскі.

Пра школу ў Плёсках, пра ікону, якая міраточыць у мясцовай царкве, слухайце ў бліжэйшую нядзелю у 12.05 і 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя