Павел Латушка: Спорт не можа заставацца па-за палітыкай



Павел Латушка заклікае беларускіх заўзятараў падчас матчаў Чэмпіянату Еўропы па футболе выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку. „Спорт не можа заставацца па-за палітыкай, калі фашысцкі рэжым бурыць лёсы спартсменаў. Многія беларускія спартсмены зараз знаходзяцца ў турмах, многія не могуць прымаць удзел у міжнародных спаборніцтвах за зборную Беларусі толькі таму, што яны супраць гвалту над мірнымі грамадзянамі нашай краіны,” – кажа Латушка.

“Сёння беларусам забараняюць выказвацца пра жахі, якія адбываюцца, унутры краіны. Затое такая магчымасць ёсць у балельшчыкаў на Чэмпіянаце Еўропы”, – дадаў палітык.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа