Прызначаны час суда над Hrodna.life



Прызначаны час суда над гарадзенскім гарадскім інтэрнэт-парталам Hrodna.life. Рэдактара партала Аляксея Шоту 11 чэрвеня праз sms запрасілі ў суд Ленінскага раёна, дзе ён даведаўся, што 18 чэрвеня яго будуць судзіць за  “распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Прыгадаем, што галоўнага рэдактара і дырэктара Hrodna.life Аляксея Шоту затрымалі ў нядзелю 30 мая каля дома. У яго кватэры правялі агляд. У дачыненні да рэдакцыі пачалі адміністрацыйны працэс.

1 чэрвеня затрымалі рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік. Трэцяга чэрвеня Ірыну пакаралі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) па адміністрацыйнай справе нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Беларускае Радыё Рацыя