На Еўра Бельгія разграміла Расею



На чэмпіянаце Еўропы па футболе зборная Бельгіі ў Пецярбургу разграміла дружыну Расеі – 3:0. Бельгійская дружына пацвердзіла свой высокі клас і апраўдала прагнозы спецыялістаў. Мячы забілі Рамелу Лукаку – двойчы і Тама Мёньё. 

У квартэце „В” становішча пасля першага туру такое: 1. Бельгія – 3 ачкі, 2. Фінляндыя – 3, 3. Данія – 0, 4. Расея – 0.

Беларускае Радыё Рацыя