Санкцыі супраць рэжыму: калі і якія?
Лідар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка атрымаў ліст ад Вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпа Барэля.
У тэксце гаворыцца, што Еўразвяз прымае дадатковыя санкцыйныя спісы фізічных і юрыдычных асобаў, уключна з мэтавымі эканамічнымі санкцыямі, пра якія будзе аб’яўлена ў найбліжэйшы час. Таксама па словах Барэля, ЕЗ разгледзіць ініцыятыву Латушкі і каманды НАУ наконт міжнароднае канферэнцыі высокага ўзроўню па Беларусі.
Барэль распавёў і пра новую праграму дапамогі для Беларусі «EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі». У межах яе ЕЗ прадстаўляе дадатковую фінансавую дапамогу для моладзі, у тым ліку праз стыпендыі для студэнтаў і маладых спецыялістаў, якія пацярпелі ад палітычнага крызісу ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя