Памёр рэжысёр Юрый Гарулёў
13 чэрвеня на 78-м годзе жыцця адышоў у вечнасць заснавальнік і шматгадовы дырэктар каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat, паведамляе catholic.by.
Юрый Гарулёў — аператар, рэжысёр і сцэнарыст. Аўтар дакументальнай кінатрылогіі, прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртанне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004).
Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій.
Інфармацыя пра развітанне з Юрыем Гарулёвым і пахаванне будзе вядомая пазней.