Польшча выдала беларусам больш за мільён віз



Польшча выдала больш за мільён віз грамадзянам Беларусі. Гэта самая вялікая колькасць віз, якая была выдадзена беларусам якой-небудзь дзяржавай Еўразвязу.

Як паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач, „сумесна з Літвой Польшча выдала 80% усіх віз беларусам».

„Навошта мы гэта робім? Каб беларусы разумелі, што ў іх ёсць перспектыва і маглі адчуць розніцу: прыехаць у Польшчу не толькі на вучобу або працу, але таксама па пакупкі або ў турыстычных мэтах. існаванне перспектывы і прыкметныя адрозненні дазволілі беларусам знайсці сябе і яшчэ раз пераканацца ў тым, як паводзіць сябе іх дзяржава”, – патлумачыў чыноўнік.

Беларускае Радыё Рацыя