«Мы разумеем, што гэта палітычныя дзеянні»



Намеснік кіраўніка Службы аховы дзяржмяжы Літвы Відас Мачайціс сёння, 14 чэрвеня, у інтэрв’ю Delfi распавёў, што сітуацыя з беларускімі калегамі на дадзены момант вельмі складаная.

«Яны не ідуць на абмен інфармацыяй аб нелегальнай кантрабандзе і міграцыі», — сказаў літоўскі памежнік. Ён таксама прывёў прыклад беларусаў, якія сталі выключэннем з правіла. Іх уцёкі з Беларусі прывялі да імгненнай рэакцыі Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

«Мы разумеем, што гэта палітычныя дзеянні. Калі мы паведамляем ім пра тое, што былі затрыманыя грамадзяне Ірана ці ж Сірыі, то яны на гэта ніяк не рэагуюць і не прызнаюць. Як толькі затрымалі чацвярых грамадзян Беларусі і аднаго з Расеі, то яны адразу ж выйшлі на сувязь і папрасілі вярнуць гэтых людзей назад. Гэтыя людзі ўжо атрымалі прытулак у Літоўскай Рэспубліцы і жывуць тут», — распавёў Відас Мачайціс.

На прэс-канферэнцыі ў Менску 14 чэрвеня начальнік першага галоўнага ўпраўлення Дзяржпагранкамітэта палкоўнік Андрэй Філатаў таксама прыгадаў выпадак, калі на літоўска-беларускай мяжы затрымалі чатырох беларусаў і расейца, падакаралі на парушэнне дамоўленасцяў літоўскімі памежнікамі.

tut.by