Псіхалагічная і матэрыяльная падтрымка патрабуецца сям’і палітвязня
Псіхалагічная і матэрыяльная падтрымка патрабуецца сям’і палітвязня Сяргея Волкава на Берасцейшчыне. Яго былая жонка выхоўвае дзіця з інваліднасцю і не можа зараз працаваць.
Акцёр Палескага драматычнага тэатра абвінавачваецца па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, удзел у масавых беспарадках у жніўні мінулага года, – распавяла яго былая жонка Таццяна Волкава:
– Цяпер, канешне, я не працую, я яшчэ нікуды не магу з’ехаць. Увогуле гэта вялікая падтрымка для Сяргея – я знаходжуся ў залі суда, ён мяне бачыць, дзяцей, я іх важу туды. Нават дзіця ў вазку, малодшы таксама прыходзіць. Ён бачыць нас і супакойваецца. Таму я пакуль не магу працаваць.
Сяргей Волкаў быў затрыманы сёлета 5 траўня. Граў у пінскім тэатры, быў валанцёрам у ковідным аддзяленні мясцовай лякарні ўвесну летась.
Беларускае Радыё Рацыя