Дзмітрый Сяўко: Толькі санкцыі дапамогуць „даціснуць” Лукашэнку



У сітуацыі, калі пратэсты ў Беларусі амаль здушаныя, важнымі застаюцца мітынгі беларусаў супраць рэжыму як ва ўсім свеце, так і абапал межаў краіны.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцем Рацыі” – актывістам, адным з арганізатараў пікетаў каля Генконсульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку, Дзмітрыем Сяўко пра прамежкавыя вынікі пратэстаў беларусаў у Польшчы і прагнозы развіцця падзей у Беларусі:

РР: Як вы патрапілі ў Польшчу і адкуль вы?

– Я з Беларусі, з горада Гародня, ужо амаль пяць гадоў  жыву ў Польшчы. З’ехаў з-за цяжкага жыцця ў Беларусі, з-за лукашэнкаўскага рэжыму, бо не бачыў будучыні пакуль Лукашэнка пры ўладзе. Я думаю, што многія людзі не бачаць будучага ў Беларусі для сваіх дзяцей і для сябе, пакуль Лукашэнка пры ўладзе.

РР: Што паўплывала на ваша рашэнне?

– Па-першае, не было добрага заробку. Па-другое, збіраў подпісы ў Гародні за сцяг БЧБ і за наш герб „Пагоню”. Ездзіў разам са Зміцерам Дашкевічам у Міністэрства культуры, аддавалі гэтыя подпісы. Ужо ў Менску нас пераследавалі людзі ў цывільным. У Гародні, калі я выходзіў з дзіцём на шпацыр, то заўважаў, што за мной ходзяць людзі ў цывільным. Вырашыў, што трэба выязджаць пакуль яшчэ на свабодзе. 

РР: Да гэтага вы ўваходзілі ў „Малады Фронт”?

– Не, не ўваходзіў. У пратэстах удзельнічаў, якія былі ў Беларусі, у сябе ў горадзе Гародні. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

З „Госцем Рацыі”, актывістам, арганізатарам пікетаў каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку, Дзмітрыем Сяўко размаўляла Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя