Станіслаў Суднік: Заклікаю падпісвацца на газету „Наша слова”
Рэдакцыя газеты „Наша Слова” – выданне грамадскай арганізацыі „Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае падпісацца на штотыднёвік. Ужо больш за трыццаць гадоў яна з’яўляецца інфармацыйнай пляцоўкай, у якой могуць дзяліцца сваімі думкамі, прапановамі, навінамі рупліўцы роднага слова.
Кажа рэдактар „Нашага Слова” Станіслаў Суднік:
– Выпісаўшы газету па пошце, вы будзеце яе заўсёды мець. Таму што ў шапіках “Саюздруку” газета прадаецца толькі ў Гародні і Лідзе. У Менску можна знайсці газету на сядзібе ТБМ, але ўжо са значным спазненнем. То бок, там вы свежага нумару практычна не знойдзеце, толькі з затрымкай. Таму, калі хочаце мець свежы нумар газеты “Наша слова”, калі ласка, на пошту і падпісвайцеся.
Кожны сябра Таварыства беларускай мовы можа стаць аўтарам на газетных старонках. Падпіска на другое паўгоддзе закончыцца 25-га чэрвеня. Падпісацца на „Наша слова” можна ў кожным аддзяленні „Белпошты”.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя