Кантралёры ў Менску змогуць спыняць аўтобусы пасярод маршруту
Пачынаючы з 16 чэрвеня ў Менску ўзмоцняць кантроль за аплатай праезду ў грамадскім транспарце, паведамляецца ў Telegram-канале „Менсктранса”.
Гэта тлумачаць тым, што апошнім часам усё больш людзей ездзяць у грамадскім транспарце на дармаўшчыну.
У прэс-службе „Менсктранса” кажуць, што павялічыцца колькасць кантралёраў. Таксама кантралёры змогуць праводзіць праверку аўтобусаў пасярод маршруту на абсталяваных прыпыначных пунктах.