Каля тысячы фур сабралася ў чарзе на выезд з Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу



На мяжы Беларусі з Еўразвязам, па дадзеных на 8.00 16 чэрвеня, выезду чакаюць каля 1 тыс. фур, паведамілі на сайце Дзяржпагранкамітэта.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгараўшчына» сабралася больш за 40 грузавікоў, «Урбаны» — больш за 110.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Катлоўка» чакае больш за 50 велікагрузаў, «Каменны Лог» — больш за 110, «Беняконі» — звыш 240, «Прывалка» — больш за 200.

На польскім напрамку перад пунктам пропуску «Брузгі» сабралася больш за 120 фур, «Бераставіца» — больш за 90.