Валярына Кустава з’ехала з Беларусі



Паэтка і тэлевядоўца Валярына Кустава з’ехала з Беларусі.

Супраць яе распачалі прынамсі дзве крымінальныя справы. Пра гэта Валярына напісала ў Facebook.

3 чэрвеня ў кватэру Куставай ламіліся невядомыя – 7 сілавікоў у штацкім. Канфіскаваная тэхніка, каштоўнасці, сродкі. Кватэра апячатаная. Адначасова міліцыя і ГУБАЗіК завіталі на працу да Валярыны і да бацькоў.

Сёння, 16 чэрвеня, Кустава паведаміла, што знаходзіцца ў бяспецы разам з двухгадовай дачкой. Паводле паэткі, цягам некалькі дзён яна «страціла сям’ю, сваё жыццё, жытло, стабільную працу, Радзіму».

«Некалькі сутак дабіралася ў бяспечнае месца — без тэлефона, рэчаў і сродкаў, мяне эвакуявалі лясамі ды балотамі. Як ёсць — у чым выйшла з хаты. Сёння першую ноч здолела паспаць,» – напісала ў сваім фэйсбуку Кустава.

Беларускае Радыё Рацыя