Затрыманы галоўны трэнэр гандбольнага клуба „Віцязь” Канстанцін Якаўлеў



Затрыманы галоўны трэнэр гандбольнага клуба „Віцязь” і актывіст SOS_BY Канстанцін Якаўлеў.

Разам з іншымі спартоўцамі ён сёння, 16 чэвеня, сустракаў у Баранавічах журналіста Дзмітрыя Руто, які выйшаў пасля 15 сутак.

Па дарозе ў Менск іх машыну на трасе М1 спынілі супрацоўнікі ДАІ, расказаў лёгкаатлет Андрэй Краўчанка. Пасля гэтага з’явіліся супрацоўнікі АМАП, усіх вывелі з машыны і загадалі пакласці тэлефоны на капот. Якаўлева затрымалі адразу. 

Спатоўцы мяркуюць, што гэта акцыя была скіраваная менавіта супраць яго. На сённяшні вечар у Якаўлева была прызначаная адкрытая трэніроўка ў Новай Баравой.

Беларускае Радыё Рацыя