Чарговая камунальная катастрофа: увесь Барысаў застаўся без вады



Раніцай у Барысаве адбылася сур’ёзная аварыя на водаправодных сетках.

На момант публікацыі навіны ўвесь горад заставаўся без халоднай вады, гэтую інфармацыю Onliner пацвердзілі ў ГП «Барысаўводаканал», піша Беларускі партызан са спасылкай на onliner.by.

Аварыя здарылася сёння ў 9:05. Адбыўся прарыў вадаправода. Цяпер спецыялісты займаюцца ліквідацыяй праблемы.

Як адзначылі ў арганізацыі, калі ў кароткія тэрміны не атрымаецца дамагчыся паляпшэння якасці падаванай вады, будзе дадаткова арганізаваны яе падвоз у аўтацыстэрнах.

novychas.by