Афіцыйная колькасць ахвяр COVID-19 у Беларусі перавысіла 3 тысячы чалавек
За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 887 выпадкаў COVID-19, памерлі 11 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаныя 964 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
15 чэрвеня быў зарэгістраваны 501 хворы, 14 чэрвеня — 697, 13 чэрвеня — 923, на дзень раней — 895. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 407.748, паправіліся 400.513. Памерлі 3.006 пацыентаў з дыягнаставанай каронавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 17.527 тэстаў на каронавірус (днём раней 10.414). З пачатку эпідэміі зроблены 6.572.741 тэст.