Стала вядома, колькі чалавек будуць здаваць па-беларуску ЦТ па матэматыцы



Сёння, 16 чэрвеня, у Беларусі стартавала цэнтралізаванае тэставанне.

Першы іспыт — беларуская мова. Іспыт прымаюць у 37 пунктах. На яго зарэгістраваліся амаль 18 тысяч абітурыентаў. Летась на гэты іспыт было зарэгістравана 18,5 тысяч чалавек. „Плюс на здачу тэстаў на беларускай мове па іншых прадметах — матэматыцы, ангельскай, нямецкай, французскай — заявіліся каля 3,5 тысяч чалавек”, — перадае прэс-служба Міністэрства адукацыі словы віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя