“Беларусь стала маім арганічным я”



Страшна нават падумаць, што ўспаміны Карласа Шэрмана маглі не пабачыць свет.

Кніга-брыльянт.

“Блуканец” – мемуары незвычайнага чалавека з незвычайным лёсам.

З кнігі мы даведваемся, як фармавалася яго асоба і кругагляд, глубокае разуменне свету. Цікава і тое, як чалавек, які гадаваўся ва Ўругвае, прыняў Беларусь, прасякнуўся, адчуў драматызм гісторыі і культуры, значнасць беларускай мовы і літаратуры ў сусветным кантэксце: “Беларусь стала маім арганічным я”.

Уражвае глыбокае разуменне палітычных працэсаў у постсавецкім грамадстве:   

Я ўяўляю, якія цяжкасці паўстануць перад Беларуссю пасля таталітарызму”.

Тут Карлас Шэрман мае на ўвазе працяглы працэс, які ўключае ў сябе і тое, што працягваецца цяпер. Палітычныя выказванні Карласа Шэрмана ў раздзеле “Зала чакання” вельмі актуальныя. Папярэджвае Карлас Шэрман і пра небяспеку расейскага неафашызма.

Ёсць пра ўзаемадзеянне ўлады і культуры. “Улады разбурае падмурак культуры”, – піша Карлас Шэрман:

Напэўна, здарожылася краіна, а калі без лірыкі – улады разбураюць фундамент культуры свядома, бо сапраўная культура нонконформісцкая, то бок па сваёй сутнасці апазіцыйная (ст.65)”.

Карлас Шэрман піша пра трагедыю беларускіх пісьменнікаў іх уразлівасць, але дадае аптымізму, адзначае, што:

“Надыйшло усё ж такі не стагоддзе пагібелі, а час стабілізацыі і ўратаванне вялікай ды разнастайнай спадчыны Беларусі і чалавецтва”.   

Вялікі дзякуй тым, хто спрычыніўся да выдання гэтай цікавай кнігі, якую можна не толькі чытаць, але і перачтываць.

Набыць кнігу офлайн можна ў “Акадэмкнізе” (Менск, пр. Незалежнасці, 72).

Беларускае Радыё РАЦЫЯ