МЗС Украіны адрэагавала на допыт Пратасевіча т. зв. „генпракуратурай ЛНР”



Міністэрства замежных справаў Украіны праз сваю амбасаду ў Менску звярнулася да ўладаў Беларусі з просьбай патлумачыць інфармацыю аб правядзенні следчых дзеянняў з затрыманым журналістам і блогерам Раманам Пратасевічам на запыт так званай «ЛНР».

«Паведамленне аб правядзенні „следчых дзеянняў“ у Беларусі варта разглядаць у кантэксце спробаў Расейскай Федэрацыі надаць падпарадкаваным ёй незаконным групоўкам хаця б якую псеўдасуб’ектнасць. Гэта толькі пацвярджае, што аперацыя з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair і затрыманнем Рамана Пратасевіча разыграная паводле расейскага сцэнара. Расея не страчвае шанца пазбавіць Беларусь суверэнітэту і максімальна яе ўцягнуць у свой геапалітычны парадак дня», — цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Україна» прадстаўніка Міністэрства замежных справаў Украіны Алега Нікаленку.

Беларускае Радыё Рацыя