Вяскоўцы таксама за перамены
Вяскоўцы таксама за перамены. Таму што многія маюць інтэрнэт і глядзяць ютуб, беларускае дзяржаўнае тэлебачанне іх ужо не цікавіць, гаворыць жыхар вёскі Яблынька Івацэвіцкага раёна Сяргей Скулавец:
– Вёска, у бальшыні сваёй, таксама галасавала супраць Лукашэнкі. І нават шматлікія бабулі таксама галасавалі супраць існай сістэмы. Галасавалі за Ціханоўскую.
Па словах Сяргея Скулаўца, вяскоўцы мяняюць досвед праз інтэрнэт. Хаця зараз іх найперш займаюць побытавыя праблемы. Але вярнуцца да ранейшага жыцця – прымаць на веру сказанае кіраўнікамі – ужо немагчыма:
– Нават у вёсцы жыць, як і раней, ужо проста немагчыма. Заробкі засталіся на тым жа самым узроўні. Вяскоўцы, многія, працуюць не на адну змену, а пачынаючы з пятай раніцы да позняга вечару. Іншая справа кошты. Тая ж сума грошай, што была раней, сто рублёў, і цяпер сто рублёў, – гэта зусім розныя рэчы.
Паводле Сяргея, праблема вяскоўцаў у небяспецы страціць працу ў калгасе – асноўны сродак іх існавання. Таму вымушаны быць знешне паслухмянымі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя