Збор за перасячэнне граніцы ў Берасцейскай вобласці пачне дзейнічаць з 1 ліпеня



Гэта вынікае з тэкста адпаведнага рашэння, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Каментуе берасцейскі палітык і грамадскі дзеяч Ігар Маслоўскі, які выступаў з крытыкай такой ініцыятывы мясцовых уладаў:

 – 24 траўня Берасцейскі абласны савет дэпутатаў увёў збор для тых, хто будзе перасякаць мяжу. Памер збору складае 29 рублёў, або адна базавая велічыня. З гэтай нагоды мы можам толькі выказаць сваё шкадаванне. На жаль, наш зварот не быў падтрыманы. Мы праводзілі ў сваім звароце шэраг аргументаў.

Уводзіць збор на перасячэнне граніцы з аўтамабіляў мясцовым уладам у Беларусі, абласным Саветам дэпутатаў, дазваляе абноўлены Падатковы кодэкс, які ўступіў у сілу 1 студзеня 2021 года. Падобны падатак ужо ўвялі на Гарадзеншчыне і Гомельшчыне, пры выездзе на легкавым аўто ў краіны ЕЗ і Украіну. Ёсць і выключэнні паводле якіх збор не будзе ажыццяўляцца. Рашэнне дзейнічае да 1 студзеня 2023 году.

Беларускае Радыё Рацыя