Беларусы Беластоку: Дзе б не былі – мы беларусы!



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

Удзельнікі акцыі салідарнасці кажуць пра тое, якую нацыянальнасць пазначаць яны:

– Так, канешне запішуся беларусам. 

– Я беларус. Па-беларуску трохі, па-расейску, па-польску.

– Мы не згубілі надзеі, што вернемся, таму пакуль не.

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна да 30 верасня ўключна: праз інтэрнэт, тэлефон ці выклікаўшы перапісчыка на дом.

Беларускае Радыё Рацыя