Гісторыю марозіва раскажуць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі
19 чэрвеня пройдзе музейны занятак «Гісторыя марозіва».
«Удзельнікі занятку пазнаёмяцца з шматвекавой гісторыяй самага смачнага дэсерту ў свеце. Мы раскажам, дзе ўпершыню з’явілася марозіва, хто прывёз старадаўні рэцэпт у Еўропу, як юная каралева пазнаёмілася з сакрэтным рэцэптам італьянскага ледзянога прысмаку Францыі. Акрамя гэтага, госці музея даведаюцца, як вырабляўся дэсерт у старажытныя часы і як яго вырабляюць сёння, якія віды марожанага існуюць і наколькі яны могуць быць арыгінальныя. У гульнявой форме ўдзельнікам занятку раскажуць, у чым карысць і шкода любімага ласунка», — распавялі ў музеі.
Пачатак занятку ў 12.00.
Фота: inoeda.com