Мінуў год, як затрымалі Віктара Бабарыку



Сёння спаўняецца роўна год з часу затрымання прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, былога банкіра, мецэната Віктара Бабарыкі. Ён лічыўся асноўным супернікам Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 56-гадовы старшыня праўлення “Белгазпрамбанка” Віктар Бабарыка заявіў 12 мая мінулага года. Тады ж ён сышоў са сваёй пасады ў банку, якую займаў 20 гадоў.

18 чэрвеня Бабарыка і яго сын Эдуард, які кіраваў яго ініцыятыўнай групай, былі затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў. З таго часу яны ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ. Праваабаронцы прызналі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў палітычнымі зняволенымі.

Беларускае Радыё Рацыя