Анджэй Пісальнік: Нашых актывістаў выклікаюць на допыты



Сітуацыя Саюза палякаў у Беларусі застаецца складанай і штодня пагаршаецца.

Працягваюцца выклікі ў Следчы камітэт чальцоў арганізацыі. Напрыклад, цяпер пад пераследам – ваўкавыскія прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасці. Пра гэта распавёў у нашым эфіры сакратар Галоўнай управы Саюза палякаў, рэдактар партала znadniemna.plАнджэй Пісальнік:

– Трэба лічыцца з тым, што пакуль лідары Саюза палякаў, гэта значыць спадарыня старшыня саюза палякаў Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут, пакуль яны знаходзяцца ў турме, то людзі будуць баяцца. Тым больш людзей выклікаюць па ўсёй краіне на допыты, у Следчы камітэт і пракуратуру. З апошняга, што мы ведаем, што мы ведаем, нашых актывістаў у Ваўкавыску выклікаюць на допыты. Гэта звязана з крымінальнай справай, якая вядзецца супраць Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута ды нашых каляжанак, якіх улады вывезлі на польскую мяжу.

Цалкам гутарку слухайце з далучаным файле:

Дзейнасць Саюза палякаў у Беларусі шмат у чым адукацыйная. Цяпер навучальныя пляцоўкі знаходзяцца на вакацыях, а што будзе з імі далей – стане вядома бліжэй да верасня. Арганізоўваць жа масавыя мерапрыемствы цяпер увогуле немагчыма, бо любая актыўнасць можа ўспрымацца ўладамі як нейкае злачынства, – дадаў Анджэй Пісальнік.

Беларускае Радыё Рацыя