У Бярозе чарговы раз не падрыхтавалі вадаём да купальнага сезону
У Бярозе чарговы раз не падрыхтаваны вадаём для купання ў рысе горада. Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч зноў, ахвяруючы асабістым часам, збірае подпісы пад патрабаваннем да райвыканкама пачысціць вадаём.
Гаворыць актывістка:
– У нас у Бярозе адзінае дазволенае месца для купання – гэта штучная сажалка №1, якая знаходзіцца за Паўночным гарадком. Вадаём ствараўся даўно, у зоне пляжа створаны “грыбкі”, лавачкі, распранальні, прыбіральня, але вада мутная, дно з цінай. Бо возера зарастае чаротам. Хочацца купацца ў чыстай вадзе, а не ў каламутнай.
Паводле Таццяны Тарасевіч, два гады таму яна сабрала 300 подпісаў за чысты вадаём. Але чыноўнікам відней: з іх адказу людзям – вадаём чысты, адпавядае нормам. Санэпідстанцыя ў любы момант падцвердзіць, не пойдзе ўразрэз з райвыканкамам.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя