Раман Пратасевіч кажа, што прадстаўнікі “ЛНР” яго не дапытвалі
Затрыманы ў Менску блогер Раман Пратасевіч адмаўляе інфармацыю пра яго допыт прадстаўнікамі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі.
Як паведаміла БелаПАН адвакат Інэса Аленская, падабаронны быў здзіўлены такой інфармацыяй і пытаннем пра гэта. Паводле адваката, Пратасевіч адчувае сябе нядрэнна.
16 чэрвеня генпракурор “ЛНР” Сяргей Горанка заявіў, што ведамства атрымала „неабвержныя доказы” датычнасці Пратасевіча да „забароненай дзейнасці ў “ЛНР” і што атрыманыя прызнальныя паказанні Рамана Пратасевіча дазволілі значна прасунуцца ў расследаванні крымінальнай справы. У гэты ж дзень пасольства Украіны ў Менску звярнулася да ўладаў Беларусі па афіцыйныя тлумачэнні з нагоды гэтай заявы.
Беларускае Радыё Рацыя