СМІ назвалі беларускія кампаніі, якія трапяць пад санкцыі ЕЗ



Літоўскае выданне 15min.lt пералічвае беларускія кампаніі, у дачыненні да якіх будуць уведзеныя санкцыя Еўрапейскага звязу. Прыгадаем, што 16 чэрвеня паслы ЕЗ узгаднілі санкцыі ў дачыненні да 78 асоб і сямі арганізацый. Адзначалася, што пазней у спіс трапіць яшчэ адна кампанія. Поўны санкцыйны спіс мае быць апублікаваны 21 чэрвеня.

Паводле літоўскага выдання, пад санкцыі трапяць:

– МАЗ

– БелАЗ

– прадпрыемства “Бел-аэра-навігацыя”

– лагістычны цэнтр “Брэміна груп”

– нафтавы трэйдэр “Новая нафтавая кампанія”

– лагістычная кампанія Logex

– кампанія Sohra, якая пастаўляе беларускую тэхніку ў арабскія і афрыканскія краіны

– лагістычная кампанія “Глобалкастом”.

Беларускае Радыё Рацыя