“Беларускі народ заслугоўвае іншай, новай Беларусі, і гэтага ім жадаю”
Беларусы патрабуюць салідарнасці.
“Мы, палякі, людзі, якія ўжо на працягу 30 гадоў маем дэмакратыю, не пагаджаемся з дыктатурай, не пагаджаемся з тым, што выбары ў Беларусі былі нахабным спосабам сфальшаваныя”, – кажа прэзідэнт горада Беласток Тадэвуш Трускаляскі:
Тадэвуш Трускаляскі зазначае, што кожны рэжым трымаецца за сваю ўладу, і кожны дыктатар жыве ў страху:
“Беларускі народ заслугоўвае іншай, новай Беларусі, і гэтага ім жадаю”, – дадае прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя