Леанід Заіка: Лукашэнка не будзе штучна падвышаць дабрабыт электарату



Не стан кашалька, а геапалітыка будзе асновай падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі сёлета, мяркуе кіраўнік даследчага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка. Паніжэнне рэальных заробкаў і пенсій пасля дэвальвацыі не выклікае незадавальнення так званага жалезабетоннага электарату беларускага кіраўніка. Таму няма сэнсу выдаткоўваць бюджэтныя або крэдытныя грошы на штучнае падвышэнне дабрабыту, мяркуе беларускі эканаміст.

– Электарату можна плаціць пенсіі і ў 20даляраў, і заробак – 100 даляраў, і ніхто нікога не будзе звяргаць. Людзі  будуць красці, збіраць ягады і грыбы, дзяцей адправяць працаваць за мяжу. І так ужо гэта масава адбываецца. Таму 930 тысяч пенсіянераў ва ўзросце 70 гадоў і вышэй прагаласуюць “за”.

У канцы 2014 – пачатку 2015 года беларускі ўрад правёў 30-працэнтную дэвальвацыю беларускага рубля. У лютым у даляравым эквіваленце пенсіі ў Беларусі складаюць 170 даляраў, а сярэдні заробак – крыху больш за 400 даляраў.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя