Ціханоўская запісала зварот да Міжнароднага дня медыка
„Вы непатрэбныя рэжыму, але патрэбныя нам, беларусам”. Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала медыкаў з прафесійным святам. Паводле ейных словаў, „той жах, які для большасці беларусаў пачаўся мінулым летам, медыкі перажылі яшчэ ўвесну”, калі чыноўнікі адмаўлялі небяспеку каронавірусу.
Як кажа Ціханоўская, падчас пратэстаў былі арыштаваныя болей за 250 медыкаў, зараз за кратамі 8 з іх. Сотням лекараў не працягваюць кантракты і ўносяць у чорныя спісы прытым, што ў сістэме аховы здароўя бракуе кадраў.
У прыватнасці, не хапае болей 3000 лекараў-спецыялістаў, болей 3000 медсясцёр, болей 3000 фельчараў. Гэта вынікае з агульнарэспубліканскага банку вакансій.
Беларускае Радыё Рацыя