Беларусы Беластока: Важна паказаць, наколькі нас шмат тут!
У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.
Пра хаду вядзення перапісу разважаюць удзельнікі і гледачы “Свята беларускай культуры”, якое адбылося ў цэнтральным парку Беластока:
– Пры апошнім нашым перапісе там не цэлых 50 тысяч, наколькі памятаю, было. Спадзяёмся ўсе, што беларусаў будзе болей.
– Беларусаў становіцца больш штогод, гэта тэндэнцыя агульная.
– Так, канешне, запішуся беларусам. Кім жа яшчэ, як не беларусам?
– Выключна па-беларуску размаўляем, ну хіба на працы не даводзіцца размаўляць па-польску, па-ангельску, па-нямецку.
Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна да 30 верасня ўключна: праз Інтэрнэт, тэлефон ці выклікаўшы перапісчыка на дом.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Urząd Statystyczny w Białymstoku і аўтара