МУС прапанавала ўключыць БЧБ-сцяг і лозунг «Жыве Беларусь» у пералік нацысцкай сімволікі



У Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі паступіў на ўзгадненне праект акта Міністэрства ўнутраных спраў «Аб вызначэнні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі».

Пра гэта піша ў сваім тэлеграм-канале праўладны саюз журналістаў. Дакумент змяшчае пералік нацысцкай (калабарацыянісцкай) сімволікі і атрыбутыкі, у яго прапануецца ўключыць бел-чырвона-белы сцяг і лозунг «Жыве Беларусь!».

Беларускае Радыё Рацыя