У Берасці зноў знайшлі габрэйскія мацэвы



 

Сведкам чарговай падобнай знаходкі ў раёне вуліц Пушкінская і Піваварная стаў мясцовы жыхар Сяргей:

– Учора, вяртаючыся дадому, я заўважыў паміж былой “Калоніяй Варбурга” і інтэрнатам педуніверсітэта траншэю. Можа я б прайшоў міма і не звярнуў увагу, але наўпрост перад маім носам была вялікая пліта з габрэйскімі надпісамі. Абышоўшы гэтую траншэю я налічыў з дзясятак такіх надмагільных плітаў, зваленых у кучу.

Паводле інфармацыі праекта «Brest Stories Guide», прысвечанага ў тым ліку берасцейскай габрэйскай супольнасці, на месцы цяперашняга стадыёну «Лакаматыў» знаходзіліся габрэйскія могілкі. Існавалі могілкі там з 1835 і прыкладна да пачатку 1950-х гадоў, пачынаючы з якіх мацэвы сталі выкарыстоўваць для гаспадарчых патрэбаў. У 1970-м годзе рэшткі могілак канчаткова пахавалі пад будовай згаданага стадыёну.

Беларускае Радыё Рацыя