Беларусы Берліна працягваюць салідарызавацца



Санкцыі, палітвязні, планы і магчымасці на бліжэйшую перспектыву – такія прыярытэтныя тэмы сустрэч для беларусаў, якія жывуць у Берліне, што ў Германіі.

Яны працягваюць падтрымоўваць сваімі салідарнымі дзеяннямі тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, — распавяла беларуска спадарыня Ганна:

– Звычайна збіраемся мінімум два разы на месяц, часамі тры-чатыры. У нас быў адзін такі збор, бо знялі абмежаванні за ўвесь час пратэстаў, як у Беларусі, так і за мяжой. Мы змаглі сабрацца і абмеркаваць нейкія нашы планы. 

Суразмоўца дадала, што зараз адна з галоўных задач для дыяспары ў Германіі – гэта ўтрымаць цікавасць да беларускай тэматыкі ў нямецкіх медыя.

Беларускае Радыё Рацыя