ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
ЗША ўслед за ЕЗ увялі новыя санкцыі супраць Беларусі. У санкцыйным спісе 6 юрыдычных асоб і 16 грамадзян.
У чорны спіс амерыканскі Мінфін унёс, у прыватнасці, КДБ Беларусі і структуры МУС, у тым ліку, ізалятар на вуліцы Акрэсціна, дзе, паводле звестак праваабаронцаў, білі затрыманых удзельнікаў пратэстаў.
Санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да начальніка УУС Менскай вобласці Аляксандра Астрэйкі, прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, кіраўніка ГУУС Менгарвыканкама Міхаіла Грыба, старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова, генеральнага пракурора Андрэя Шведа, старшыні КДБ Івана Церцеля, камандзіра падраздзялення „Альфа” Сяргея Зубкова, а таксама членаў ЦВК Вольгі Дарашэнкі, Андрэя Гуржыя, Святланы Кацубы, Сяргея Каліноўскага, Аляксандра Ласякіна, Ігара Плышэўкага, Марыны Рахманавай, Ірыны Цалікавец.
Санкцыі ЗША ўведзеныя адначасова з чацвёртым пакетам санкцый Еўразвяза.
Санкцыі супраць уладаў Беларусі таксама ўвялі Канада і Вялікабрытанія.
Беларускае Радыё Рацыя