Пракурор запатрабаваў 15 гадоў турмы Віктару Бабарыку (абноўлена)



Дзяржаўнага абвінаваўца па справе “Белгазпрамбанка” Сяргей Гіргель запрасіў 15 гадоў пазбаўлення волі для палітзняволенага экс-банкіра Віктара Бабарыкі па абвінавачванні ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (частка 3 артыкула 430 КК) і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (частка 2 артыкулы 235 КК). Гэта максімальны тэрмін, які маглі запытаць па выстаўленых яму абвінавачваннях. Віктар Бабарыка сваю віну не прызнаў.

Астатнім фігурантам, акрамя аднаго, запытаны тэрміны пазбаўлення волі ад 3 гадоў да 6,5 гадоў.

Віктар Бабарыка, які летась у траўні абвясціў пра намер балатавацца ў прэзідэнты, быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года. Тады ж быў затрыманы і яго сын Эдуард.

***

У судзе па справе Віктара Бабарыкі і топ-мэнэджараў Белгазпрамбанка пачаліся спрэчкі. Яны працягнуцца сёння, 22 чэрвеня, пачатак а 10-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёна. Далей будзе выступаць абарона.

Экс-кіраўнік „Белгазпрамбанка” Віктар Бабарыка ўжо больш за год знаходзіцца ў зняволенні. Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: „Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам”, „Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў” і „Дача хабару”.

Бабарыка не прызнае віны і не пайшоў на здзелку са следствам. Судовы працэс над ім і іншымі топ-менеджарамі „Белгазпрамбанка” пачаўся ў лютым. Віктар Бабарыка прызнаны палітычным вязнем.

Беларускае Радыё Рацыя