“Жывы шчыт” – Тадэвуш Ясінскі: знойдзены звесткі пра героя абароны Гародні



У Музеі Памяці Сібіры прадставілі фотаздымкі і невядомую раней інфармацыю пра постаць Тадэвуша Ясінскага – непаўнагадовага абаронцу Гародні ў 1939 годзе.

Пра важнасць знойдзеных дакументаў кажа дырэктар музею Войцех Слешынскі:

– Сённяшняя сустрэча адмысловая з улікам сітуацыі, якая існуе ў польска-беларускіх дачыненнях. Каля двух тыдняў таму, згодна заяве Лукашэнкі, дата 17 верасня абвешчана як дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь. Мы хочам тут паказаць як фактычна выглядала савецкая агрэсія праз прызму тых падзей, якія адбываліся ў Гародні і пра гэтага нашага героя.

Сярод выяўленых фактаў вылучаецца дакладна ўсталяваны ўзрост гібелі Тадэвуша Ясінскага – 15, а не 13 год, як гэта лічылася раней. Фотаздымак Ясінскага з маці будзе надалей экспанавацца ў музеі ў частцы, прысвечанай савецкай акупацыі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя