Сіноптыкі аб’явілі на 23 чэрвеня чырвоны ровень небяспекі
Самы высокі — чырвоны ровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на сераду, 23 чэрвеня. Як паведамляе Белгідраметцэнтр, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах па захадзе, удзень — на большай частцы Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах – навальніцы. Пры навальніцах прагназуюцца моцныя дажджы, магчымы град і моцны вецер.
Удзень чакаецца 29-34 градусы цяпла на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі паветра прагрэецца да +35…+36.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Тут.бай