Англія на Еўра выйграла групу D
У аўторак на футбольным Еўра завяршылі групавы турнір каманды групы D.
Вырашальныя матчы завяршыліся так:
Англія – Чэхія – 1:0 (Рахім Стэрлінг, 12-я)
Харватыя – Шатляндыя – 3:1 (Нікола Влашыч, 17-я, Лука Модрыч, 62-я, Іван Перышыч, 77-я; Калум Макгрэгар, 42-я).
Выніковае становішча ў групе D: 1. Англія – 7 ачкоў, 2. Харватыя – 4, 3. Чэхія – 4, 4. Шатляндыя – 1. Пры роўнасці ачкоў і розніцы мячоў, харваты апярэдзілі чэхаў за кошт таго, што забілі на адзін мяч болей.
Англія і Харватыя выйшлі ў 1/8-ю фіналу, Чэхія таксама будзе там. Супернікі гэтых дружын вызначацца заўтра.
Беларускае Радыё Рацыя